Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала работнікаў і ветэранаў сферы культуры з прафесійным святам

У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто адраджае нацыянальную культуру, захоўвае нашу спадчыну, стварае духоўныя традыцыі Прыдзвінскага краю, - супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк, тэатраў, дамоў культуры, творчыя калектывы.

Развіццё культуры і захаванне нацыянальнай спадчыны з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі, спрыяе раскрыццю творчага патэнцыялу кожнага чалавека.

Штогод у Віцебскай вобласці праходзіць каля 100 тысяч масавых мерапрыемстваў, уключаючы 12 Міжнародных, 4 рэспубліканскіх, больш за 30 абласных фестываляў, святаў, конкурсаў.
Мы ганарымся дасягненнямі нашых вядомых землякоў і заўсёды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, годныя нашага часу.

Перакананы, сваім талентам і самаадданай працай вы ўмацуеце паўночны рэгіён Беларусі новымі творчымі дасягненнямі.

Жадаем вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, натхнення, дабрабыту і поспехаў на ніве служэння Радзіме і суайчыннікам!