Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе калектыў КВУП «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Вiцьбiчы» і «Вечерний Витебск» з 35-годдзем з дня заснавання

За гэтыя гады выданне прайшло слаўны шлях, стаўшы неад'емнай часткай жыцця старажытнага горада Віцебска і яго жыхароў.

У калектыве рэдакцыі працуюць сапраўдныя прафесіяналы сучаснай медыйнай прасторы. Яны ўпэўнена асвойваюць новыя фарматы сродкаў масавай інфармацыі. Невыпадкова сярод рэгіянальных газет краіны ”Віцьбічы“ заўсёды застаюцца на лідзіруючых пазіцыях. 

Рэдакцыі газеты ўласцівы аператыўнасць, аналітычнасць, творчы падыход да справы, пастаянны дыялог з чытацкай аўдыторыяй.

Асаблівая роля газеты ў рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, асвятленні ходу выканання сацыяльна-эканамічных праграм, стварэнні пазітыўнага іміджу Віцебшчыны.

Ад усёй душы жадаем калектыву КВУП ”Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет ”Віцьбічы“ і ”Вечерний Витебск“ творчага натхнення, новых цікавых праектаў, трывалае фінансавае становішча і далейшых поспехаў!