Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў эканамічнага блока з прафесійным святам - Днём эканаміста

Руководство Витебской области поздравляет работников и ветеранов экономического блока с профессиональным праздником - Днем экономиста

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў эканамічнага блока з прафесійным святам – Днём эканаміста

30.06.2026

Ваша праца – гэта падмурак, на якім будуецца дабрабыт кожнага жыхара Віцебшчыны. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, глыбокім ведам і стратэгічнаму мысленню, мы можам прымаць узважаныя рашэнні, эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы і ўпэўнена рухацца наперад.



Асаблівую падзяку хочацца выказаць за ваш уклад у рэалізацыю дзяржаўных праграм, развіццё рэгіянальнай эканомікі, прыцягненне інвестыцый і павышэнне канкурэнтаздольнасці нашых прадпрыемстваў. Ваша праца патрабуе не толькі глыбокіх тэарэтычных ведаў, але і практычнай кемлівасці, умення адаптавацца да зменлівых умоў і знаходзіць аптымальныя рашэнні ў самых складаных сітуацыях.



Жадаем вам моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, новых прафесійных поспехаў! Няхай кожны ваш прагноз будзе дакладным, кожнае рашэнне – правільным, а кожны праект – паспяховым!