Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з Днём пажарнай службы!

Паважаныя работнікі і ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці! Віншуем вас з прафесійным святам – Днём пажарнай службы!

Шмат пакаленняў агняборцаў з гонарам служаць Айчыне, штодня рызыкуючы жыццём, часам на мяжы магчымага выконваючы свой службовы абавязак.

Вы ўспрымаеце чужую бяду як сваю ўласную і заўсёды гатовыя ў крытычны момант узяць на сябе адказнасць за жыццё чалавека. Гэтыя якасці робяць вас сапраўднымі героямі нашага часу, прыкладам для моладзі.

Мы дзякуем ветэранам пажарнай службы, якія ўнеслі істотны ўклад у станаўленне галіны. Шмат хто і сёння працягвае працаваць, выхоўваючы маладых спецыялістаў.

Выказваем удзячнасць вам за напружаную працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і аператыўнасць.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і далейшых поспехаў у нялёгкай, але ганаровай працы!

З павагай, Аляксандр СУБОЦІН, старшыня Віцебскага аблвыканкама, і Дзмітрый ДЗЕМІДАЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.