Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў пракуратуры з прафесійным святам!
26.06.2026
Сістэма органаў пракуратуры адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні законнасці і правапарадку. Ваш прафесіяналізм і кампетэнтнасць наўпрост уплываюць на абарону правоў грамадзян і інтарэсаў дзяржавы, а таксама на эфектыўнасць барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй.
Асаблівае значэнне мае расследаванне пракурорамі справы аб генацыдзе беларускага народа, якое раскрывае новыя факты аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны і цане нашай свабоды і незалежнасці.
У дзень прафесійнага свята выказваем удзячнасць як дзеючым работнікам органаў пракуратуры, так і ветэранам, якія ўнеслі годны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку ў Віцебскай вобласці і перадалі назапашаны вопыт маладому пакаленню.
Шчыра жадаем поспехаў у вырашэнні задач, што стаяць перад вамі, дасягненняў у служэнні Айчыне, здароўя вам і вашым сем'ям, міру і дабрабыту!