Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Паважаныя жыхары вобласці!
2 красавіка мы адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Свята нагадвае нам аб трываласці нашых гістарычных сувязей, адзінстве мэт і агульнасці будучыні. Гэты дзень сімвалізуе асаблівую дружбу паміж нашымі народамі, заснаваную на ўзаемнай павазе, даверы і падтрымцы.
Трыццаць гадоў таму ў адпаведнасці з воляй нашых братніх народаў быў падпісаны дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, які паклаў пачатак унікальнаму інтэграцыйнаму праекту Саюзнай дзяржавы. Ва ўмовах сучаснага свету наш саюз застаецца магутным фактарам стабільнасці, бяспекі і эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Разам мы вырашаем задачы, якія патрабуюць адзінага падыходу і скаардынаваных намаганняў — ад рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў да падтрымкі рэгіянальных ініцыятыў на месцах.
Віцебшчына будзе і надалей актыўна развіваць шматбаковыя эканамічныя сувязі, абмен вопытам, весці культурны дыялог.
Жадаем жыхарам вобласці, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, міру, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Віцебскі абласны Савет дэпутатаў.