Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з Днём Перамогі!
Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з Днём Перамогі!
09.05.2026
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары вобласці!
Ад усёй душы віншуем Вас з вялікім і святым для ўсіх святам – Днём Перамогі!
Памяць аб гераічным мінулым нашага народа жыве ў сэрцах мільёнаў людзей. Гэта яркі прыклад згуртаванасці і патрыятызму, адзінства і непахіснага духу, якія дапамаглі выстаяць у самыя цяжкія гады вайны.
Прыдзвінскі край адправіў на фронт тысячы сваіх сыноў і дачок. Тут вораг сустрэў беспрэцэдэнтнае партызанскае супраціўленне. На алтар Перамогі было пакладзена жыццё кожнага трэцяга жыхара вобласці. Больш за сто дваццаць землякоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, іх імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц і школ.
Нізкі паклон і безмерная падзяка ўсім, хто пераможны Май набліжаў сваім гераізмам, хто цаной свайго жыцця адстаяў незалежнасць і свабоду.
Наш абавязак – захаваць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, аб легендарным подзвігу савецкага народа, умацаваць абараназдольнасць краіны і суверэнітэт дзяржавы. І самае галоўнае – захаваць і перадаць дзецям і ўнукам мірную і квітнеючую Беларусь!
Жадаем усім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту!
З Днём Перамогі!
А.М.Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д.В.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў