Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Прыняты трыццаць два гады таму Асноўны Закон нашай краіны адкрыў новую старонку ў гісторыі суверэннай Беларусі, надаў магутны імпульс сцвярджэнню каштоўнасцей народаўладдзя, стаў годным завяршэннем прававога афармлення дзяржаўнасці.
Канстытуцыя замацавала ключавыя аспекты развіцця незалежнай рэспублікі: абараняць правы і свабоды грамадзян, захоўваць дзяржаўнае адзінства, клапаціцца аб дабрабыце роднай краіны, бяспецы і непарушнасці яе межаў, стала асновай для правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.
Жыццё паказвае, што поспех чалавека вызначае яго працавітасць, ініцыятыва, адказнасць, прадпрымальнасць. Толькі ў згодзе і згуртаванасці ў грамадстве, уменні рацыянальна працаваць на месцах мы зможам вырашыць пастаўленыя задачы, дасягаць пэўных вышынь, зрабіць наш рэгіён багацейшым і мацнейшым.
Няхай мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Асноўнага закона, будуць нашай апорай у справах і пачынаннях!
Жадаем усім міру, моцнага здароўя і дабрабыту!
З павагай,
А.М.Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д.В.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў