Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёну з праваслаўнымі Вялікаднем
Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншуем вас са светлым святам Уваскрасення Хрыстова!
Пасхальныя дні напаўняюць нашы сэрцы мудрасцю і надзеяй, служаць згуртаванню людзей вакол традыцыйных каштоўнасцей.
Сімвал Уваскрасення Хрыста, заснаваны на яднанні народаў, любові да бліжняга, павазе да Айчыны вядзе нас да духоўнага абнаўлення.
Няхай урачыстасць стане заклікам да імкнення жыць у згодзе і даверы адзін да аднаго, працаваць па сумленні, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе, берагчы мір на зямлі, прытрымлівацца вечных евангельскіх ісцін.
Напярэдадні Вялікага Дня, жадаем вам моцнага здароўя, душэўных сіл, шчасця, міру і дабра! Няхай Уваскрасенне Хрыстова напоўніць сэрцы верай, любоўю і надзеяй!
З павагай,
А.М.Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д.В.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў