Кіраўніцтва Віцебскай вобласці прыві­тае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Руководство Витебской области приветствует гостей и участников фестиваля "Славянский базар в Витебске"

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці прывітае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю "Славянскі базар у Віцебску"

16.07.2026

Дарагія сябры! 

Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“!

Паўночная сталіца Беларусі прыветліва сустракае ўдзельнікаў і гасцей міжнароднага форуму больш чым з пяцідзесяці краін свету.

У афішы юбілейнага фестывалю – шматлікія канцэрты, спектаклі, кінапаказы, выставы і прэзентацыі, святы народных рамёстваў ”Горад майстроў“, ”Беларускае падвор’е“, выстаўка-кірмаш ”Віцебскі вернісаж“, фэст вулічнага мастацтва ”На сямі вятрах“, Дзень моладзі і іншыя яркія мерапрыемствы. Перакананы, яны выклічуць сапраўдную цікавасць, пакінуць лепшыя ўспаміны ў гасцей і жыхароў фестывальнай сталіцы.

”Славянскі базар у Віцебску“ – унікальная культурная падзея, якая стала візітнай карткай нашага рэгіёна і ўсёй Беларусі. Яго натхняльны дэвіз ”Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення“ сёння гучыць з асаблівай сілай і актуальнасцю, нагадваючы аб вечных каштоўнасцях, якія аб’ядноўваюць народы і краіны.

Няхай на ўсіх фестывальных мерапрыемствах трыумфуе атмасфера міру, дружалюбнасці і творчасці!


З павагай, А.М. Рагожнік, старшыня Віцебскага аблвыканкама, і Д.В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.