З 1 сакавіка 2021 года ўступае ў сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6 студзеня 2021 г.

З 1 сакавіка 2021 года ўступае ў сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6 студзеня 2021 г. (далей – КоАП).

У новым КоАП захавалася норма, якая прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў – арт.24.23 КоАП.

Дзеянні, за якія наступае адказнасць па вышэйназваным артыкуле, аналагічныя паказаным у арт.23.34 дзеючага КоАП. Аднак адказнасць за іх здзяйсненне ў новым КоАП змянілася ў бок яе павышэння: павялічаны памер штрафу, прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе грамадскіх работ, павялічаны тэрмін адміністрацыйнага арышту за паўторнае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Так, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў яго ўдзельнікам (ч.1 арт.24.23 КоАП) пацягне накладанне штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Паўторнае на працягу года здзяйсненне ўказаных дзеянняў (ч.3 арт.24.23 КоАП) пацягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 200 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт ад 15 да 30 сутак.

За парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў арганізатарам такіх мерапрыемстваў (ч.2 арт.24.23 КоАП) для грамадзян прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 150 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Пры паўторным здзяйсненні ўказаных дзеянняў адказнасць наступае па ч.4 арт.24.23 КоАП і асоба можа быць падвергнута штрафу ў памеры ад 20 да 200 базавых велічынь, або грамадскім работам, або адміністрацыйнаму арышту на тэрмін ад 15 да 30 сутак.

Таксама ў новым КоАП павышана адказнасць за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў асобай, не падпарадкаванай ёй па службе. Адказнасць па дадзеным артыкуле наступае па арт.24.3 КоАП і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 100 базавых велічынь, або грамадскія

работы, або адміністратыўны арышт да 15 сутак.

Абраза службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў асобай, не падпарадкаванай ёй па службе, цягне адміністрацыйную адказнасць па ч.1 арт.24.4 КоАП у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 30 базавых велічынь. У выпадку такой абразы ў публічным выступленні, альбо ў друкаваным ці публічна дэманструемым творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, распаўсюджанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання або выдзеленай сетцы электрасувязі, дзеянні асобы падлягаюць кваліфікацыі па ч.2 арт.24.4 КоАП і цягнуць адказнасць фізічнай асобы ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 200 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак, юрыдычнай асобы – у выглядзе штрафу ў памеры ад 30 да 200 базавых велічынь. 

Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства і
заканадаўчай сілай прававых актаў
пракуратура вобласці
Ірына Круккоўская