З добрым сэрцам і прыемнымі сюрпрызамі. Супрацоўнікі пракуратуры наведалі апекунскую сям'ю

Напярэдадні зімовых святаў Калядаў Хрыстовых і Новага 2021 года, а для навучэнцаў яшчэ і доўгачаканага канікулярнага перыяду, супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці сумесна з загадчыкам сектара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Віцебскага раёна наведалі апекунскую сям'ю ў агр. Кіраўскі Віцебскага раёна.

Госці падарылі 11-гадовай дзяўчынцы Ангеліне канцылярскія прыналежнасці, набор для творчасці, прысмакі для радасці і пажадалі поспехаў у вучобе, у дасягненні пастаўленых мэт і выканання самага запаветнага жадання.

Наўзамен непадробныя шчырыя дзіцячыя эмоцыі, усмешкі, запаленыя вочы. Шчасце ёсць.

 

Старэйшы памочнік пракурора вобласці

Андрэй Шклярэўскі