З якімі пытаннямі звярнуліся грамадзяне на прамую тэлефонную лінію, праведзеную пракурорам Віцебскай вобласці В.В.Сушчынскім?

02.06.2020 адбылася прамая тэлефонная лінія з пракурорам Віцебскай вобласці Сушчынскім У.У., на якую звярнуліся чатыры чалавекі.

У ходзе гутаркі з пракурорам вобласці грамадзяне закраналі пытанні, якія тычацца законнасці судовых пастаноў па крымінальных і грамадзянскіх справах, рашэнняў, прынятых супрацоўнікамі міліцыі ў межах крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, а таксама выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Усім, хто звярнуўся, дадзены адказы на пастаўленыя пытанні і растлумачаны палажэнні дзеючага заканадаўства. 

Пракурор арганізацыйна-
кантрольнага аддзела
пракуратуры вобласці
Святлана Старавойтава