Самы дарагі аб'ект. Склад нафтапрадуктаў на ўскраіне Чашнікаў знайшоў новага гаспадара

Самы дарагі аб'ект. У склада нафтапрадуктаў, размешчанага на ўскраіне Чашнікаў, з'явіўся новы гаспадар

14.05.2026

У склада нафтапрадуктаў, размешчанага на ўскраіне Чашнікаў, з'явіўся новы гаспадар.

Пабудаваная ў 1989 годзе нафтабаза да 2025 года выкарыстоўвалася для захоўвання нафтапрадуктаў ГП «Беларуснафта-Віцебскабл­нафтапрадукт». Яе тэрыторыя, да якой вядуць пад'язныя чыгуначныя шляхі, складае больш за 8 га. Тут размешчана 13 будынкаў. Захоўвалі нафтапрадукты ў 20 рэзервуарах агульным аб'ёмам больш за 5 тыс. куб. м.

Нафтабаза з лютага тры разы выстаўлялася на аўкцыён з паэтапным зніжэннем цаны. У выніку са зніжкай 80 % аб'ект купіла прыватная арганізацыя з Брэсцкай вобласці, якая займаецца вытворчасцю вырабаў з дрэва.

Гэты аб'ект стаў самым дарагім з прададзеных камітэтам «Віцебскабл­маёмасць» у гэтым годзе. Усяго з пачатку 2026-га камітэтам праведзена 43 выніковых аўкцыёны, што дазволіла папоўніць дзяржаўны бюджэт на 1,3 млн рублёў.

Дарэчы, на май прызначана 74 аўкцыёны па продажы невыкарыстоўваемай дзярж­маёмасці. Для зручнасці ўдзельнікаў усе аб'екты выстаўляюцца на продаж з выкарыстаннем электроннай гандлёвай пляцоўкі ў інтэрнэце (Беларуская ўніверсальная таварная біржа).

Па выніках працы за першы квартал Віцебская вобласць заняла першае месца сярод абласцей краіны па колькасці аб'ектаў, уцягнутых у гаспадарчы абарот.

Віцебскія весці