Збор па тэрытарыяльнай абароне: вынікі 2019 навучальнага года, узнагароджаны лепшыя і пастаўлены задачы на будучыню

Як адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, у мінулым годзе асноўныя намаганні былі накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сістэмы кіравання, узроўню падрыхтоўкі службовых асоб. Кульмінацыяй мерапрыемстваў стаў збор з ваеннаабавязанымі Бешанковіцкага раёна, у яго рамках прайшлі камандна-штабныя вучэнні (КШВ). За апошнія гады ў Беларусі праведзена вялікая праца па ўдасканаленні тэрытарыяльнай абароны. Як вядома, на тэрытарыялаў ускладзена ўзброеная абарона насельніцтва, аб'ектаў народнагаспадарчага комплексу і камунікацый, што павышае выніковасць выканання непасрэдных задач воінскімі часцямі Узброеных Сіл.



Па выніках 2019-га Віцебская вобласць заняла першае месца. Але яшчэ ёсць над чым працаваць, гэта тычыцца і дбайнага падбору і навучання ваеннаабавязаных на афіцэрскіх пасадах, і ўдасканалення камандных пунктаў, навыкаў пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў.
Удзельнікі збору выслухалі даклад аб ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая склалася вакол Беларусі. Ім паставілі задачы на найбліжэйшую будучыню. У прыватнасці, у гэтым годзе пройдуць КШВ, а таксама сумесныя вучэнні з іншымі рэгіёнамі краіны. (Па выніках 2019-га сярод лепшых Віцебскі гарвыканкам, Аршанскі, Полацкі і Гарадоцкі райвыканкамы).
Пасля тэарэтычнай часткі ў ціры 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прайшлі спаборніцтвы на прызы старшыні Віцебскага аблвыканкама па кулямётнай стральбе з пісталета ТТ. Пераможцам стаў намеснік старшыні Расонскага райвыканкама Руслан Марчанка, які набраў 63 ачкі са 100 магчымых, на другім месцы – першы намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Ігар Мароз (59), на трэцім – старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Корабач (49).