Зборная каманда прадстаўнікоў фінансавых органаў Віцебскай вобласці зноў на п'едэстале рэспубліканскай спартакіяды

Зборная каманда прадстаўнікоў фінансавых органаў Віцебскай вобласці заняла другое месца на 28-й Рэспубліканскай галіновай спартакіядзе Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, ФСК "Міф“.

Каманда нашага рэгіёну на працягу 14 гадоў запар не апускалася ніжэй за другое месца, шэсць разоў станавілася пераможцам дадзенага спартыўнага спаборніцтва.