Зрабіць працу над памылкамі. У Воршы на міждзяржаўным семінары пракуроры і следчыя абмеркавалі пытанні следчай і судовай практыкі
Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці пачаты цыкл міжведамасных навучальных семінараў для следчых і пракурораў рэгіёну па пытаннях следчай і судовай практыкі.
Адпраўным пунктам стаў Аршанскі раён.
На базе Аршанскага РАУС праведзены навучальны форум для супрацоўнікаў падраздзяленняў Следчага камітэта і пракуратур Аршанскага, Талачынскага, Дубровенскага, Сенненскага, Чашніцкага раёнаў.
У ходзе навучальнага мерапрыемства пракуроры і следчыя абмеркавалі спецыфіку расследавання і разгляду крымінальных спраў аб злачынствах, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій.
Дэталёва разгледзелі тыповыя памылкі пры расследаванні і разглядзе крымінальных спраў аб злачынствах супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, праблемы кваліфікацыі асобных відаў злачынстваў.
Абмеркавалі прычыны вяртання крымінальнай справы для правядзення дадатковага следства і пракурору для ўстаранення перашкод да яго разгляду судом, прад'яўлення ў судзе новага абвінавачвання.
Пасля абмеркавання ўдзельнікі семінара абмяняліся вопытам работы, прапанавалі найбольш аптымальныя шляхі вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у правапрымяняльнай практыцы.
Намеснік начальніка аддзела
пракуратуры вобласці
Віталь Сузанскі