Спецыялісты на вёсцы павінны ўмець самастойна кантраляваць наладкі многіх пасяўных агрэгатаў, ведаць сакрэты тэхнічных майстэрняў
Пяць гадоў узначальвае сельгаспрадпрыемства «Баркавічы» Верхнядзвінскага раёна Аляксей Наталкін. Старшыня аблвыканкама пацікавіўся, чаго ўдалося дасягнуць за гэты тэрмін, і, вывучыўшы вытворча-эканамічныя паказчыкі прадпрыемства, зрабіў выснову, што гаспадарка застыла ў сваім развіцці, з'яўляецца аўтсайдарам у раёне. Ёсць нямала прыкладаў, калі за пяць гадоў кіраўнік выцягваў прадпрыемства ў перадавікі, чаго не скажаш пра дадзены выпадак. У выніку прынята рашэнне аб падаўжэнні кантракту Аляксею Наталкіну толькі на адзін год замест прапанаваных трох гадоў. За год кіраўнік павінен апраўдаць давер і даказаць, што «Баркавічы» – гаспадарка эфектыўная.
Новы дырэктар у філіяла «Вясна-энерго» прадпрыемства электраэнергетыкі«Віцебскэнерга» – Сяргей Фамін. У гаспадарцы плануюць перагледзець структуру пасяўных плошчаў, аддаючы прыярытэт збожжабабовым культурам. Звярнулі ўвагу маладога дырэктара на стан спраў у жывёлагадоўлі, нарошчванні сярэднясутачных прыростаў жывёлы.
Былы дырэктар КУСГП «Дразды Агра» Бешанковіцкага раёна Аляксей Дойлін прызначаны першым намеснікам старшыні Сенненскага райвыканкама. Перад ім пастаўлена задача навесці парадак у жывёлагадоўчай сферы. Як раз за становішча спраў на фермах Сенненшчыны раён быў нядаўна раскрытыкаваны на нарадзе ў аблвыканкаме. Мікалай Шарснёў лічыць, што паляпшэнню сітуацыі павінна спрыяць сістэма аплаты працы. Калі даярка будзе ўпэўнена, што за здачу малака сортам «экстра» яе зарплата істотна вырасце, яна будзе менавіта да гэтага імкнуцца. Чалавечы фактар – у аснове поспеху. І кіраўніку важна знайсці падыход да людзей, быць адкрытым і сумленным, тады прасцей мабілізаваць працоўныя рэсурсы на выкананне пастаўленых задач.
Прадоўжаны кантракты тром дырэктарам сельгаспрадпрыемстваў Дубровенскага раёна – Віктару Мініну, Аляксею Акішаву і Валянціну Балабосаву. Іх гаспадаркі дэманструюць станоўчую дынаміку ў вытворчасці малака, растуць надоі ад каровы. Атрыманыя вынікі дазваляюць з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень, будаваць далейшыя планы па павелічэнні шчыльнасці жывёлы.
Філіял «Наваполацкжалезабетон» ААТ «Крычаўцэментшыфер» узначаліў Якаў Старадубаў, раней ён кіраваўновопалацкім прадпрыемствам «Спецбудмантаж-181».
– Сёння эканоміка на першым месцы, – падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. – А значыць, варта вырабляць толькі тое, што запатрабавана, што прадаецца. Тым больш у вас экспартаарыентаваная вытворчасць. Вы добра ведаеце расійскі рынак – пашырайце пастаўкі. Пры гэтым важна зніжаць сабекошт прадукцыі.
Прызначаючы новага дырэктара, Мікалай Шарстнёў зрабіў акцэнт на неабходнасці захавання і стварэння дадатковых працоўных месцаў. Кожны кіраўнік нясе адказнасць за стабільнасць на вытворчасці і занятасць людзей у калектыве.
Святлана Дзядзінкіна, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.