Сяргей Леўковіч: "Яркім прыкладам супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй з'яўляецца сфера машынабудавання"
02.06.2026
Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Леўковіч прыняў удзел у рабочай сустрэчы намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігара Дарафейчыка і намесніка міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Рамана Някрасава.
У ходзе перамоваў абмяркоўваюць магчымасць паставак з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь прарадзіцеляў і бацькоў мясной кросу бройлераў. Таксама на парадку дня – пытанні рэалізацыі сумесных праектаў па мясным жывёлагадоўлі, авечкагадоўлі (вытворчасць і перапрацоўка воўны ў Беларусі).
Другая частка пасяджэння будзе прысвечана пытанню рэалізацыі навуковых тэматык у сферы жывёлагадоўлі ЕАЭС.
Мы шчыра зацікаўлены ў развіцці сумесных праектаў. Нас звязваюць трывалыя эканамічныя і чалавечыя сувязі.
На тэрыторыі Віцебскай вобласці паспяхова рэалізуюцца бізнес-праекты з удзелам расійскага капіталу, – адзначыў Сяргей Леўковіч.
Ён дадаў, што Віцебская вобласць па праву можа прэтэндаваць на статус надзейнага партнёра Расіі.
– Яркім прыкладам нашага супрацоўніцтва з'яўляецца сфера машынабудавання, – сказаў Сяргей Леўковіч. – Нягледзячы на наяўнасць уласнага трактарнага завода, мы актыўна закупляем расійскую тэхніку.
Літаральна на мінулым тыдні завяршыліся пастаўкі буйной партыі трактароў «Кіравец».
Расійскі рынак з'яўляецца для нас абсалютна прыярытэтным. На сённяшні дзень Віцебская вобласць пастаўляе ў Расію нямала прадуктаў харчавання, якія вырабляюцца.
Дзякуючы прафесіяналізму нашага менеджменту прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці наладзілі выдатныя кантакты з расійскімі гандлёвымі сеткамі. У прыватнасці, высокім попытам у Расіі карыстаецца прадукцыя Верхнядзвінскага масласырзавода, Пастаўскага малочнага камбіната, асноўным напрамкам якога з'яўляецца вытворчасць сыроў.
Нашы рынкі ўжо сёння цесна інтэграваныя, аднак нам абсалютна дакладна ёсць куды імкнуцца і ў якім напрамку развівацца. Мы разлічваем, што сённяшняя сустрэча дазволіць прыйсці да агульнага разумення ключавых пытанняў. Галоўнае, каб у вас склалася выразнае ўражанне: Віцебская вобласць усецала гатова да ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва і прыцягнення расійскіх інвестыцый. У нашага рэгіёна ёсць сур'ёзны патэнцыял, які мы гатовыя рэалізоўваць.