Сфера «НАН» - на кантролі пракуратуры
Сёння кожны з нас усё часцей чуе, чытае ў прэсе пра трагедыі, якія адбыліся ў пераважнай большасці выпадкаў з маладымі людзьмі з-за ўжывання імі наркотыкаў. Агульнавядома, што ўжыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў імкліва і незваротна разбурае здароўе і асобу чалавека. Згодна са статыстычнымі звесткамі, асноўную ўзроставую групу людзей, якія спажываюць наркатычныя рэчывы, складаюць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў.
На жаль, спажыванне наркотыкаў часта становіцца часткай моладзевага вольнага часу, пранікаючы ў начныя клубы, навучальныя ўстановы і двары.
З гэтай прычыны процідзеянне распаўсюджванню наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, прафілактыка іх спажывання працягваюць заставацца аднымі з найважнейшых напрамкаў дзейнасці сістэмы праваахоўных органаў, а таксама сістэмы аховы здароўя і адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нягледзячы на значную працу, праведзеную ва ўказаным напрамку, у грамадстве ўсё яшчэ актыўна распаўсюджваюцца як класічныя, так і сінтэтычныя віды наркотыкаў. Злачынцамі распрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца новыя спосабы і схемы іх распаўсюджвання, у тым ліку праз сетку Інтэрнэт.
У першым квартале бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 81 злачынства, звязанае з незаконнымі дзеяннямі ў дачыненні да наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Па выніках праведзенай працы ў першым квартале 2021 года супрацоўнікамі праваахоўных органаў Віцебскай вобласці затрымана 12 «кур'ераў» інтэрнэт-крам, у дачыненні да якіх у далейшым узбуджаны крымінальныя справы.
Так, 30.03.2021 супрацоўнікамі УУС Віцебскага аблвыканкама падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у г. Полацку затрыманы рабочы аднаго з прадпрыемстваў г. Наваполацка, 1990 г.н., які з мэтай збыту захоўваў пры сабе, а таксама ў належным яму гаражы, 502,35 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «пара-метылэфедрон» (мефедрон). У дачыненні да ўказанай асобы ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэкса.
Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.Усяго па выніках працы ў першым квартале бягучага года, з незаконнага абароту супрацоўнікамі праваахоўных органаў Віцебскай вобласці канфіскавана 8 124, 212 грам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, з якіх 2 265,82 гр. – наркатычныя сродкі, 5 858, 392 гр. – псіхатропныя рэчывы.
Асноўнай крыніцай паступлення наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыю вобласці з'яўляюцца іх нелегальныя пастаўкі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Работа праваахоўных ведамстваў, а таксама суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні і раскрыцці злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, знаходзіцца на пастаянным кантролі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці.
Пракурор аддзела па наглядзе
за дазнаннем і АРД
пракуратуры вобласці
Павел Волікаў