Школа-інтэрнат у Богушэўску прададзена замежнаму інвестару
Школа-інтэрнат у Богушэўску прададзена замежнаму інвестару
06.08.2026
Развіццё турызму ў Віцебскай вобласці – гэта адзін з ключавых драйвераў развіцця эканомікі і сацыяльна-культурных перспектыў рэгіёнаў.
Ён забяспечвае прыток інвестыцый і аказвае ўплыў на развіццё вялікай колькасці сумежных галін гаспадарчай дзейнасці.
На падставе прапаноў райвыканкамаў вобласці, быў сфарміраваны пералік невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці, якая прапануецца для развіцця турызму. На пачатку года, гэты пералік налічваў 116 аб'ектаў нерухомасці.
На сённяшні дзень 17 аб'ектаў ужо знайшлі новага ўласніка.
Так, на электронных таргах, быў прададзены самы буйны з іх. Гэта санаторная школа-інтэрнат у гарадскім пасёлку Богушэўск Сенненскага раёна.
Агульная плошча капітальных пабудоў складае больш за 5500 кв.м.
Пакупніком стала замежная інвестыцыйная кампанія з Узбекістана, якая была адзіным удзельнікам аўкцыёну.
У далейшым плануецца выкарыстоўваць аб'ект для турызму і санаторнага аздараўлення.
Кошт продажу склаў 500 беларускіх рублёў – па 1 базавай велічыні за кожнае капітальнае збудаванне. Па ўмовах продажу, новы ўладальнік павінен арганізаваць дзейнасць на працягу двух гадоў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.
З пералікам астатніх аб'ектаў, якія ў цяперашні час прапануюцца для развіцця турызму, можна азнаёміцца на сайце камітэта.