Сіла ў руху
Высокі эмацыянальны фон ад прагляду, у тым ліку на свае вочы, матчаў сусветнага футбольнага форуму па футболе ў Расіі не мог не надаць фізкультурна-спартыўнага зарада актыўным людзям. Гэтаму спрыяе і культурнае жыццё Віцебшчыны. Штогадовы фестываль «Славянскі базар у Віцебску» не першы год уключае такое мерапрыемства як «Славянскі забег», які сабраў на гэты раз больш за 3 тысячы ўдзельнікаў. Пракурорскія работнікі не засталіся ўбаку і беглі разам з усімі. Сам факт удзелу ў святочнай абстаноўцы – ужо маленькая перамога. На хвалі гэтых падзей дарэчы аказаўся прыём нарматываў службова-спартыўнага комплексу БФСТ «Дынама», якія пракуроры таксама паспяхова пакарылі.
Як слушна заўважана, сіла ў руху!
Начальнік аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці,
старшыня прафкама Васіль Пашкоўскі