Скаардынаваць намаганні
У выступленнях намесніка пракурора вобласці Гука У.І., начальніка УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Сапарава Р.З., намесніка начальніка УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Мяцеліцы І.В., іншых службовых асоб адзначалася, што праваахоўнымі органамі прымаюцца арганізацыйныя і практычныя меры, накіраваныя на выкананне названага заканадаўства.
У той жа час пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння органаў папярэдняга расследавання і аператыўных службаў пры вышуку грамадзян, якія зніклі без вестак, і асоб, якія здзейснілі злачынствы, па-ранейшаму носяць актуальны характар.
За апошнія пяць гадоў у Віцебскай вобласці павялічылася колькасць асоб, якія знаходзяцца ў вышуку без вестак (з 420 да 459 чалавек).
Аналіз следчай і вышуковай практыкі сведчыць аб тым, што, часцяком, папярэдняе следства і вышуковыя мерапрыемствы па гэтай катэгорыі спраў праводзяцца бестемна і нескаардынавана.
У прыватнасці, асобнымі следчымі не забяспечваецца вывучэнне вышуковых спраў і своечасовае аднаўленне папярэдняга расследавання з мэтай праверкі значнай інфармацыі (Полацкі МОСК, Аршанскі МОСК, Талачынскі РАСК, Глыбоцкі РАСК).
Не заўсёды органамі папярэдняга следства даецца правільная прававая ацэнка сітуацый, звязаных са знікненнем асоб без вестак, у сувязі з чым фактычна ўтойваюцца цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку супраць асобы (Полацкі МОСК, Браслаўскі РАСК, Віцебскі ГАСК).
Застаюцца актуальнымі пытанні вышуку асоб, якія здзейснілі злачынствы (у гэтым годзе рэштка не разысканых злачынцаў па вобласці павялічылася з 353 да 362).
У той жа час у шэрагу рэгіёнаў аператыўнымі службамі не адпрацоўваюцца магчымыя сувязі падазраваных з сваякамі і іншымі асобамі, не ў поўнай меры правяраецца інфармацыя, накіраваная на ўстанаўленне месцазнаходжання злачынцаў.
Не адпавядае прад'яўленым патрабаванням арганізацыя вышукной дзейнасці ў органах фінансавых расследаванняў Віцебскай вобласці. Праца па асобных вышукных справах зафармалізавана альбо практычна не вядзецца. У дачыненні да асоб, якія знаходзяцца ў вышуку, працяглы час аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы не праводзяцца. Дадзеныя парушэнні сталі магчымымі з прычыны адсутнасці якаснага ведамаснага кантролю.
У цэлым, абмеркаванне названых пытанняў паказала, што разгляд заяў і паведамленняў, расследаванне крымінальных спраў аб невядомым знікненні грамадзян, вышук абвінавачаных і асоб, якія ўхіляюцца ад адбыцця пакарання або іншых мер крымінальнай адказнасці, патрабуе актывізацыі намаганняў усіх праваахоўных органаў.
Па выніках абмеркавання прынята адпаведнае рашэнне, накіраванае на паляпшэнне дзейнасці названых службаў на дадзеным участку працы.
Пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела С.А. Прыгун.