Скрозь часы і пакаленні
«Аб арганізацыі транспартных пракуратур». Загадам Генеральнага пракурора СССР №46 ад 05.11.1980 утворана Беларуская транспартная пракуратура. У цяперашні час дзейнасць транспартных пракуратур рэгламентавана загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 03.09.2021 №25 «Аб арганізацыі пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах».
Шмат
выдатных людзей, прафесіяналаў сваёй справы служыла
ў транспартнай пракуратуры за гэты час. З адным з іх – Анатолем
Мікалаевічам Сеўруковым, праведзена сустрэча калектывам Віцебскай транспартнай
пракуратуры.
Анатоль
Мікалаевіч, без перабольшання, асоба гістарычная. Свой кар'ерны шлях ён
пачаў у далёкім 1977 г. на пасадзе следчага Віцебскай транспартнай
пракуратуры, затым праходзіў службу на пасадзе памочніка Віцебскага
транспартнага пракурора, некаторы час служыў у пракуратуры Віцебскай
вобласці. Кіраўніцтва па вартасці ацаніла маральна-дзелавыя якасці Анатоля
Мікалаевіча і ў 1985 г. ён прызначаны пракурорам Пастаўскага раёна.
Праслужыўшы на названай пасадзе больш за дзесяць гадоў, у 1997 г. прызначаны на
пасаду пракурора Глыбоцкага раёна, з якой
ў 2012 г. з пашанай сышоў на заслужаны адпачынак. Усяго за службовую
дзейнасць Анатоля Мікалаевіча змянілася 11 Генеральных пракурораў і 6
пракурораў Віцебскай вобласці. За час службы
ў Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Анатолю Мікалаевічу неаднаразова прапаноўвалі
вышэйшыя пасады, аднак гэта яго не прываблівала, не цягнула яго ў вялікі
горад, душа ляжала да працы «на зямлі»…
У цёплай,
сяброўскай абстаноўцы прайшла гэтая сустрэча. Анатоль Мікалаевіч распавёў аб
асаблівасцях службы ў пракуратуры БССР, успомніў працяглыя камандзіроўкі і
раскрытыя яго намаганнямі крымінальныя справы, адзначыў важнасць працы органаў
пракуратуры
і ўзгодненасць пракурорскага калектыву.
Віцебскі
транспартны пракурор Канстанцін Шыенок пажадаў Анатолю Мікалаевічу моцнага
здароўя і доўгіх гадоў жыцця, а таксама адзначыў: «Такія сустрэчы надзвычай важныя,
паколькі дазваляюць не толькі задаць ветэранам з багацейшым жыццёвым
і службовым вопытам цікавыя пытанні, але і аб'ядноўваюць пракурорскіх работнікаў праз часы і
пакаленні».