«Славянскі караван» адправіўся з Оршы ва ўзбекскі Чукурсай

«Славянский караван» отправился из Орши в узбекский Чукурсай

«Славянскі караван» адправіўся з Оршы ва ўзбекскі Чукурсай

30.07.2026

Урачыстая адпраўка прамога цягніка «Славянскі караван» ва ўзбекскі Чукурсай адбылася ў Оршы. Сёння са станцыі Орша-Усходняя ў 9.58 «Славянскі караван» рушыў у шлях – больш чым 4 000 кіламетраў. Гэта стала адпраўной кропкай праекта па паскоранай дастаўцы грузаў у дружалюбную краіну.

У знакавым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік і начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вераніч, прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь, АТ «Узбекскія чыгункі», работнікі Беларускай чыгункі.

– Я шчыра рады, што за такі кароткі прамежак часу пасля сустрэчы лідараў нашых дзвюх дзяржаў мы сумеснымі намаганнямі сфарміравалі гэты грузавы састаў, такім чынам, у поўнай меры выконваючы даручэнні двух прэзідэнтаў, — сказаў Аляксандр Рагожнік. — За бягучы перыяд грузаабарот ужо вырас у паўтара раза, і прыемна адзначыць, што пасля адпраўлення першага саставу ўжо сфарміраваны і другі. Прыемна, што лагістычным хабам для супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі стала Віцебская вобласць і горад Орша. Сённяшняе мерапрыемства стала вянцом падвядзення вынікаў у супрацоўніцтве паміж дзвюма нашымі чыгункамі. Хачу адзначыць, што даручэнні прэзідэнтаў выконваюцца нават, напэўна, з апярэджаннем графіка. Падрыхтавана дарожная карта па супрацоўніцтве з Андыжанскай вобласцю, і падчас майго будучага візіту ў сярэдзіне жніўня ва Узбекістан яна будзе падпісана. Гэта стане працягам дамоўленасцей двух лідараў. Мы ўжо сёння дамовіліся аб рэалізацыі вялікіх супольных пілотных праектаў, пачынаючы ад сельскай гаспадаркі, заканчваючы дрэваапрацоўкай, развіццём лёгкай прамысловасці. І тыя задачы, якія былі пастаўлены двума лідарамі па павелічэнні тавараабароту, безумоўна, будуць выкананы, — падкрэсліў кіраўнік абласной улады.

У склад першага скразнога грузавога цягніка ўвайшлі вагоны з прадукцыяй дрэваапрацоўкі, харчовыя грузы, у тым ліку цукар, бульбяны крухмал, камбікармы. У далейшым прадугледжваецца пашырэнне наменклатуры перавозімых грузаў, а таксама ўключэнне ў склад цягніка вагонаў з кантэйнерамі. Гэта асабліва прывабна для адпраўшчыкаў невялікіх партый тавараў, паколькі дазваляе карыстацца перавагамі скразнога сэрвісу.

Праект «Славянскі караван» рэалізуецца ў развіццё прынятых на высокім узроўні рашэнняў па нарошчванні паставак запатрабаванай на ўзбекскім рынку беларускай прадукцыі машынабудавання, дрэваапрацоўкі, сельскай гаспадаркі і іншых тавараў.

Беларусь і Узбекістан плануюць наладзіць рэгулярнае курсіраванне зборных поездаў. Бакі таксама працуюць над аптымізацыяй тарыфных умоў на ўсім маршруце руху. Чакаецца, што гэта дазволіць скараціць тэрміны дастаўкі, павысіць эфектыўнасць перавозак і зрабіць лагістыку больш канкурэнтаздольнай.

"Віцебскія весці"