Служба занятасці: у Віцебскай вобласці 91 беспрацоўнаму грамадзяніну прадастаўлена субсідыя на арганізацыю ўласнай справы
За студзень – кастрычнік 2022 г. службай занятасці Віцебскай вобласці субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму прадастаўлены 91 беспрацоўнаму грамадзяніну, з іх для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці – 64 беспрацоўным, рамеснай дзейнасці – 26, у сферы аграэкатурызму – 1.
У мэтах павышэння фінансавай пісьменнасці пры садзейнічанні службы занятасці за студзень – кастрычнік 2021 г. арганізавана навучанне па курсе ”Асновы бізнес-планавання“ 84 беспрацоўным. З ліку тых, хто прайшоў навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці, 49 беспрацоўным прадастаўлена субсідыя.
Асноўнымі відамі прадпрымальніцкай дзейнасці, выбранымі беспрацоўнымі, з'яўляюцца: рознічны гандаль (выдзелена 16 субсідый), аказанне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці (10), дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту і таксі (8), аказанне паслуг у галіне будаўніцтва, аздабленчых, электрамантажных, тынкавых, сантэхнічных і іншых рамонтных работ (5).