Захаванне законнасці пры прызыве афіцэраў запасу
Пракурорскі работнік давёў інфармацыю аб рабоце аддзелаў па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках. Нагадаў прызываемым афіцэрам аб тым, што ў адпаведнасці з арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абарона Рэспублікі Беларусь - абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь! Раз'ясніў палажэнні аб адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу. Указаў на неабходнасць дакладнага і бесперапыўнага выканання прызванымі ваеннаслужачымі патрабаванняў агульнавайсковых статутаў Узброеных Сіл і іншых нарматыўных актаў.
Акрамя таго, супрацоўнік пракуратуры прыняў удзел у пасяджэнні атэстацыйнай камісіі ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці па прызыве на ваенную службу афіцэраў запасу.
Інфармацыя аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках