Уласным прыкладам
13 ліпеня ў Дзень моладзі ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў паўночнай сталіцы адбыўся маладзёжны забег.
Сярод удзельнікаў забегу, якія складаліся ў асноўным з маладых людзей і прадстаўлялі розныя рэгіёны Беларусі, не згубіўся і «больш сталы» старшыня прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі пракуратуры Віцебскай вобласці Васіль Пашкоўскі, матываваны дэвізам «Рабі, як я раблю».
Перад пачаткам забегу Васіль дапамог арганізатарам спаборніцтваў правесці размінку для яго ўдзельнікаў. А потым разам з усімі пераадолеў дыстанцыю працягласцю 2,5 кіламетра з фінішам ля канцэртнай сцэны на плошчы Перамогі.
Варта адзначыць, што Пашкоўскі В.І. ужо трэці год запар удзельнічае ў падобных спартыўных мерапрыемствах у «базарным» Віцебску. Акрамя таго, двойчы ён выступаў на Мінскім паўмарафоне.
Аддзел пракуратуры
Віцебскай вобласці
па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай
сістэмы
і прымусовага
выканання.