Суседскія войны і наступствы будаўніцтва. З якімі яшчэ праблемамі жыхары Віцебшчыны звярнуліся на асабісты прыём да Уладзіміра Юргевіча?
Адразу адзначым, многія тэмы, якія былі закрануты падчас прыёму, не вырашыць даручэннем адпаведным службам. Некаторыя датычыліся міжасобасных адносін, у прыватнасці, зямельных спрэчак, калі бакі змагаюцца за свае кроўныя сантыметры тэрыторыі, абвінавачваюць суседзяў у захопе іх надзелу, узвядзенні занадта высокага плота. Гаспадары двух участкаў не могуць вызначыцца, дзе пройдзе дарога. Заяўнікі назапасілі стос дакументаў, прайшлі розныя інстанцыі, у тым ліку і судовыя. Але лічаць, што ранейшыя рашэнні вынесены несправядліва і працягваюць дамагацца сваёй праваты.
Памочнік Прэзідэнта ўважліва выслухаў кожнага, пастараўся ўнікнуць у сутнасць канфлікту і прапанаваў яшчэ раз паспрабаваць яго ўрэгуляваць пры ўдзеле прадстаўнікоў улады. Бывалі выпадкі, калі прадстаўнікі зацікаўленых структур выязджалі на месцы, але не лічылі патрэбным сустрэцца з удзельнікамі спрэчак. Магчыма, у некаторых сітуацыях далейшых разглядаў можна было б пазбегнуць.
Трэці год жыхары прыватных дамоў на вуліцы Леанова ў Віцебску пакутуюць з-за будаўніцтва па суседстве шматпавярховіка. Іх дамы далі расколіны, участкі стала падтопліваць вада, пры пракладцы камунікацый плоты выкапалі і затым проста прысланілі. Людзям абяцалі выплаціць кампенсацыю, але далей слоў справа не пайшла.
Прадстаўнікі Віцебскага гарвыканкама патлумачылі, што дадзены раён прыватнай забудовы ідзе пад знос. Але да 2027 года, калі плануецца перасяляць жыльцоў, трэба яшчэ жыць. І пажадана ў нармальных умовах. Уладзімір Юргевіч даручыў выканаць неабходныя работы.
Даўшы даручэнне максімальна вывучыць магчымасць правядзення гарачай вады і абсталявання душавых у старым доме ў цэнтральным раёне Віцебска. Першапачаткова гэта было інтэрнат, у якім не былі прадугледжаны ўсе выгоды. Потым дом стаў жылым. Некаторыя кватэры камунальныя, дзе выкуплены, напрыклад, адзін пакой. Жыхарам паабяцалі яшчэ раз разгледзець магчымасць устаноўкі агульных адной ці дзвюх душавых. Пры гэтым заручыцца згодай усіх жыхароў прыняць далевы ўдзел у правядзенні да дома гарачай вады.
У ліку зваротаў – знос сядзібнай забудовы ў Воршы, утрыманне склепа жылога дома ў абласным цэнтры, нязгода з раней прынятымі рашэннямі.
– Прыёмы грамадзян важныя. У некаторых выпадках яны падстэмуліваюць працу мясцовых органаў улады, абслугоўваючых арганізацый, у прыватнасці, камунальных. Людзі ідуць са сваімі праблемамі, часам горам. Будзем разбірацца, паспрабуем растлумачыць чалавеку правільнасць прыняцця тых ці іншых рашэнняў. Ні адно з паднятых пытанняў не будзе пакінута без увагі, асабліва калі яно тычыцца якасці жыцця людзей. На жаль, не заўсёды органы ўлады ўнікаюць у праблемы жыхароў свайго рэгіёну, а іх можна было б вырашыць на мясцовым узроўні, – пракаментаваў вынікі прыёму грамадзян Уладзімір Юргевіч.
"Віцебскія весці"