Адбылося пасяджэнне абласнога каардынацыйнага савета па пытаннях процідзеяння карупцыі
Пад старшынствам пракурора Віцебскай вобласці дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа Сушчынскага У.У. з удзелам памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Віцебскай вобласці Ліневіча А.К. адбылося пасяджэнне абласнога каардынацыйнага савета, на якім разгледжаны пытанні аб мерах, што прымаюцца праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі па процідзеянні карупцыі, ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць карупцыйным праявам, а таксама аб зацвярджэнні плана работы каардынацыйнага савета па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці на першае паўгоддзе 2020 г.
Забяспечана выкананне Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2017-2019 гады, прыняты шэраг каардынацыйных, практычных і іншых мер па ўдасканаленні форм і метадаў работы суб'ектаў прафілактыкі, актывізацыі дзейнасці грамадскасці па процідзеянні карупцыі.
Прааналізаваныя на нарадзе тэндэнцыі, дынаміка карупнай злачыннасці, вынікі сацаследаванняў, аналіз прычын і ўмоў здзяйснення канкрэтных карупцыйных злачынстваў сведчаць аб неабходнасці далейшага ўдасканалення форм і метадаў работы праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў Віцебскай вобласці ў сферы барацьбы з карупцыяй.
З падрабязнымі дакладамі заслуханы кіраўнікі асноўных праваахоўных органаў вобласці.
Абмяркоўваліся пытанні міжведамаснага ўзаемадзеяння.
Выпрацаваны канкрэтныя рашэнні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці работы па процідзеянні карупцыі ва ўсіх яе праявах.
Пракурор Віцебскай вобласці дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Сушчынскі У.У. уручыў вучаніцы 10 класа УА «Гімназія № 4» г. Віцебска Гаравой Дар'і дыплом фіналіста нацыянальнага адборачнага этапу Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі» у намінацыі «Лепшы плакат».
Начальнік
аддзела па барацьбе з карупцыяй
і
арганізаванай злачыннасцю
Е.А.
Лапкоўскі