Адбыўся практыкум для пракурораў па пытаннях узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі

У абмеркаванні прынялі ўдзел супрацоўнікі пракуратур Лепельскага, Полацкага, Аршанскага, Віцебскага раёнаў і г.Віцебска, адказныя за рэалізацыю прынцыпу галоснасці на месцах.

Разгледжаны асноўныя аспекты арганізацыі работы па галоснасці у наглядным ведамстве, выяўленыя недахопы і праблемы, што ўзнікаюць. Пры гэтым асобна абмеркавалі пытанні асвятлення вынікаў работы па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, аб барацьбе з карупцыяй і карупцыйнымі праявамі.

Звернута ўвага на якасць прадастаўляемай інфармацыі, пошук новых, актуальных для насельніцтва рэгіёна, інфармацыйных нагод, супрацоўніцтва з абласной і рэспубліканскай прэсай, профільнымі друкаванымі выданнямі.

У межах мерапрыемства пракурорскія работнікі сустрэліся з прадстаўнікамі Юрспектр і дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці.

Па выніках навучальнага форуму ўдзельнікамі выпрацаваны найбольш аптымальны механізм узаемадзеяння пракуратуры і СМІ.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці