Адбыўся турнір органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь па шахматах
На гасціннай Віцебскай зямлі у старажытным горадзе Орша адбыўся турнір органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь па шахматах.
У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, усіх апаратаў абласцей рэспублікі і г. Мінска.
Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда пракуратуры Магілёўскай вобласці. Другое месца заняла каманда Генеральнай пракуратуры. Ганаровае трэцяе месца дасталася прымаючаму боку – пракуратуры Віцебскай вобласці.
Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі запаветнымі кубкамі.
Старшы пракурор аддзела
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства ў войсках
пракуратуры вобласці
Уладзімір Полуянчык