Адбыўся навучальны форум для пракурораў і следчых Віцебшчыны
У г. Оршы адбыўся міжведамасны вучэбна-метадычны семінар на тэму «Актуальныя пытанні правапрымяняльнай практыкі на дасудовай стадыі крымінальнага працэсу».
У працы семінара прынялі ўдзел работнікі Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, МУС Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, следчыя і начальнікі следчых падраздзяленняў вобласці, работнікі органаў унутраных спраў.
У ходзе навучальнага мерапрыемства асветлены праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры вырашэнні заяў і паведамленняў аб злачынствах, расследаванні крымінальных спраў, звязаных з парушэннем правілаў аховы працы, а таксама пры расследаванні крымінальных спраў аб злачынствах у сферы высокіх тэхналогій.
Асаблівая ўвага нададзена пытанням арганізацыі пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Па выніках абмеркавання ўдзельнікамі выпрацаваны адзіны алгарытм узаемадзеяння паміж ведамствамі сілавога блока, прапанаваны найбольш аптымальныя шляхі вырашэння праблем, якія ўзнікаюць.
Начальнік аддзела пракуратуры вобласці
Раман Чудакоў