Стан папярэдняга расследавання і пракурорскага нагляду за разглядам матэрыялаў і расследаваннем крымінальных спраў абмеркавалі ў пракуратуры Віцебскай вобласці
У рабоце нарады прыняў удзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дыска Г.І., намеснік начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Сербун А.М., кіраўнікі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, пракуроры гарадоў і раёнаў, Віцебскі транспартны пракурор, начальнікі АУС-РАА-МААУ, супрацоўнікі апарату пракуратуры вобласці.
Адзначана, што за апошнія два гады прасочваецца станоўчая дынаміка па скарачэнні колькасці кантрольных спраў. На момант стварэння Следчага камітэта на кантролі знаходзілася больш за 110 крымінальных спраў. Па стане на 1 снежня 2017 г. на кантролі ў Генеральнай пракуратуры знаходзіцца 47 крымінальных спраў, на кантролі ў Адміністрацыі Прэзідэнта такіх крымінальных спраў не маецца.
Аналіз дадзеных крымінальных спраў сведчыць аб тым, што расследаванне па большасці з іх праводзіцца на высокім прафесійным узроўні, а прыпыненне папярэдняга расследавання абумоўлена аб'ектыўнымі прычынамі (накіраванне міжнародных даручэнняў у замежныя дзяржавы, правядзенне рэвізій фінансава-гаспадарчай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, прызначэнне складаных і працаёмкіх экспертыз, выяўленне дадатковых эпізодаў злачыннай дзейнасці).
Па выніках нарады выпрацаваны комплекс арганізацыйна-практычных мер, які накіраваны на якасць вытворчасці папярэдняга расследавання па крымінальных справах дадзенай катэгорыі.
Начальнік аддзела пракуратуры вобласці Раман Чудакоў