Супрацоўнікамі Віцебскай транспартнай пракуратуры надаецца асаблівая ўвага прафілактыцы правапарушэнняў у перыяд электаральнай кампаніі.
Так, да прыкладу, Віцебскі транспартны пракурор Канстанцін Шыенок 21.01.2025 сустрэўся з калектывам Віцебскага пасажырскага ўчастка УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
У ходзе выступлення пракурор адзначыў: «Патрыятызм – не проста пачуццё любові да Радзімы, а дзейная актыўнасць чалавека, накіраваная на паляпшэнне жыцця ў сваёй краіне. Галасаванне – акт праявы сапраўднага патрыятызму.
Кожны чалавек сам піша сваю гісторыю. Вы галасуеце не толькі за канкрэтнага чалавека, але і за сваю будучыню».
Таксама Канстанцін Шыенок акцэнтаваў увагу прысутных на ўзважаны падыход да ўспрымання інфармацыі і заклікаў, атрыманых з сеткі Інтэрнэт і іншых крыніц.
Неабходна памятаць, што за парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, у тым ліку публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
За
здзяйсненне проціпраўных дзеянняў,
вызначаных заканадаўствам як экстрэмісцкія, у залежнасці ад іх характару і ступені
грамадскай небяспекі, можа таксама наступіць крымінальная адказнасць.