Супрацоўнікі ДАІ павіншавалі віцебскіх аўталэдзі з надыходзячым 8 сакавіка
Напярэдадні 8 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны супрацоўнікі ДАІ павіншавалі жанчын-кіроўцаў з надыходзячым святам.
На плошчы Леніна ў Віцебску прадстаўніц прыгожага полу віншаваў начальнік упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама палкоўнік Міхаіл Дзядзічкін. Ён жадаў жанчынам шчасця, любові, бяспечных дарог і ўручаў кветкі і сувеніры.
У адказ свяціліся ўсмешкі і гучалі словы падзякі за падвышаны настрой.