Супрацоўнікі аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці правялі сустрэчу з вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы і афіцэрамі па пытаннях папярэджання гібелі і траўматызму ў воінскіх часцях

Супрацоўнікамі аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена сустрэча з ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы і афіцэрамі 1-га асобнага стралковага батальёна воінскай часці 5524.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні прафілактыкі і папярэджання гібелі, траўматызму ваеннаслужачых у перыяд праходжання службы, падставы прыцягнення да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне злачынстваў супраць асобы, прыведзены прыклады найбольш рэзанансных крымінальных спраў названай катэгорыі.

Па выніках сустрэчы пракурорскія работнікі адказалі на паступіўшыя пытанні.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Уладзімір Полуянчык.