Супрацоўнікі пракуратуры Докшыцкага раёна прынялі ўдзел у тыдні прававой пісьменнасці

Напярэдадні прафесійнага свята Дня юрыста ў Докшыцкім раёне праходзіць тыдзень прававой пісьменнасці. У межах якога арганізавана і праведзена сустрэча вучняў 5-10 класаў ДУА «Парплішчанская СШ» з супрацоўнікамі нагляднага ведамства раёна.

У ходзе сустрэчы пракурорскім работнікам даведзены да ведама вучняў падставы прыцягнення непаўналетніх да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, віды пакаранняў і парадак іх адбыцця. Таксама асобна звернута ўвага школьнікаў на пытанні выканання асноўных патрабаванняў бяспекі ў канікулярны перыяд.

Пасля прававога лікбезу супрацоўнік пракуратуры адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

Па інфармацыі пракуратуры Докшыцкага раёна.