Супрацоўнікі пракуратуры вобласці прынялі ўдзел у працы камісіі аб злачынствах і адміністрацыйных правапарушэннях
Супрацоўнікі аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю пракуратуры вобласці прынялі ўдзел у рабоце пастаянна дзеючай камісіі ўпраўлення па кантролі за парадкам прыёму, рэгістрацыі, разгляду і ўліку зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, заяў (паведамленняў, інфармацыі) аб злачынствах і адміністрацыйных правапарушэннях.
На пасяджэнне таксама былі запрошаны начальнікі Глыбокскага, Наваполацкага і Аршанскага міжраённых аддзелаў упраўлення і прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
У ходзе работы камісіі былі разгледжаны і абмеркаваны вынікі праверкі выканання рэгістрацыйна-уліковай дысцыпліны ва ўпраўленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці за май-верасень 2018 г.
Па выніках прынята адпаведнае рашэнне, накіраванае на павышэнне ўзроўню выканаўчай дысцыпліны супрацоўнікаў ведамства, мінімізацыю здзяйснення парушэнняў у рэгістрацыйна-уліковай дысцыпліне.
Намеснік начальніка аддзела
па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю У.Рудзянкоў.