Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці наведалі ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы

Супрацоўнікамі аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання праведзены асабістыя прыёмы асуджаных, якія знаходзяцца ў папраўчых калоніях УДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, размешчаных у г. Наваполацку і Віцебскім раёне.

За час прыёму да пракурораў звярнуліся асобы з рознымі пытаннямі, у прыватнасці аб нязгодзе з рашэннямі судоў па грамадзянскіх і крымінальных справах, органаў дазнання па заявах аб злачынствах, аб прымяненні актаў амністыі.

Кожны з іх атрымаў адпаведнае тлумачэнне з улікам палажэнняў заканадаўства, у тым ліку аб парадку далейшага разгляду канкрэтных сітуацый.

Пасля правядзення прыёму пракурорскія работнікі праверылі выкананне ў папраўчых установах патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку выкананне ўстаноўленых санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных правілаў, вывучылі ўмовы побыту і працы асуджаных, абмеркавалі з кіраўніцтвам калоній актуальныя пытанні адбыцця асуджанымі пакарання, рэалізацыі іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў. 

Старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання С.Э.Стурын