Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі на тэму «Процідзеянне эканамічнай злачыннасці: праблемы тэорыі і практыкі прымянення».

У канцы верасня бягучага года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь пры садзейнічанні ТАА «ЮрСпектр» у г.Мінску праведзена навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Процідзеянне эканамічнай злачыннасці: праблемы тэорыі і практыкі прымянення».

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, пракуратур абласцей, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, МУС, ДФР КДК, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я.Купалы, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, установы адукацыі «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь», Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Ад пракуратуры Віцебскай вобласці ў рабоце канферэнцыі прымалі ўдзел намеснік начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем Амброс Ю.Ю., старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Васільеў В.М., старшы пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах Талкачоў А.Д.  

На канферэнцыі былі разгледжаны праблемы процідзеяння эканамічнай злачыннасці,  пытанні эфектыўнага прымянення аператыўна-вышуковага заканадаўства пры процідзеянні эканамічным злачынствам, а таксама аспекты правапрымяняльнай практыкі па злачынствах, звязаных з ілжэпрадпрымальніцтвам, крымінальным банкруцтвам.

Разгледжаныя на дадзеным навучальным мерапрыемстве пытанні пацягнуць прыняцце дадатковых мер, накіраваных на эфектыўнае процідзеянне эканамічнай злачыннасці ў рэгіёне.