Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у абласным лёгкаатлетычным кросе, прысвечаным 70-годдзю Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і Году малой радзімы

У г.Віцебску адбыўся абласны лёгкаатлетычны крос, прысвечаны 70-годдзю Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і Году малой радзімы.

У спартыўным мерапрыемстве спаборнічалі прадстаўнікі арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў вобласці.

Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці таксама прынялі актыўны ўдзел у лёгкаатлетычным кросе.

Па выніках спаборніцтва начальнік аддзела пракуратуры вобласці Васіль Пашкоўскі заняў ганаровае другое месца.

Аддзел па наглядзе за выкананнем заканадаўства
органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання пракуратуры вобласці.