Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у абласным семінары з работнікамі падраздзяленняў МНС Віцебскай вобласці
Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у абласным семінары з работнікамі інспекцый нагляду і прафілактыкі падраздзяленняў МНС Віцебскай вобласці.
У ходзе навучальнага мерапрыемства ў рэжыме дыялогу былі разгледжаны пытанні арганізацыі і правядзення дазнання па фактах пажараў, выяўленыя недахопы. Асобна абмеркаваны пытанні эфектыўнасці працы, якую праводзяць супрацоўнікі падраздзяленняў МНС Віцебскай вобласці па прафілактыцы і папярэджанні пажараў, у тым ліку з гібеллю людзей.
Па выніках семінара выпрацаваны алгарытм дзеянняў, а таксама прыняты дадатковыя меры па паляпшэнні прафілактычнай і працэсуальнай працы на месцах.
Н.Колпакава, В.Дзярбянёва.