Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у семінары-нарадзе УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці

На базе УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці арганізаваны і праведзены семінар-нарада па пытаннях забеспячэння законнасці пры прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

У рабоце семінара прынялі ўдзел начальнікі аддзелаў пракуратуры вобласці Георгій Грынкевіч, Раман Чудакоў і Віктар Колбун, а таксама прадстаўнікі Цэнтральнага апарата СК, Генеральнага штаба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі УСК, УУС Віцебскага аблвыканкама, ваеннага камісарыята.

У ходзе нарады абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння ваенных камісарыятаў з органамі крымінальнага праследавання пры рабоце з грамадзянамі, якія ўхіляюцца ад выканання воінскага абавязку, праблемы прававога рэгулявання пры разглядзе і прыняцці рашэнняў органамі дазнання па паведамленнях аб злачынствах супраць парадку выканання воінскага абавязку.

Асобна разгледжаны асноўныя памылкі, якія дапускаюцца на стадыях разгляду паведамленняў і расследавання крымінальных спраў аб злачынствах супраць парадку выканання воінскага абавязку, што пацягнулі спыненне вытворчасці па крымінальных справах.

Пракурорскімі работнікамі акцэнтавана ўвага прысутных на недахопах, якія дапускаюцца супрацоўнікамі органаў дазнання пры правядзенні праверак аб злачынствах супраць парадку выканання воінскага абавязку.

Па выніках абмеркавання прынята адпаведнае рашэнне, накіраванае на павышэнне якасці правядзення праверак органамі і расследавання крымінальных спраў дадзенай катэгорыі.

Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.