Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці правялі сустрэчу з камандаваннем і вайскоўцамі 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Узброеных Сіл Беларусі
Супрацоўнікі аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці правялі сустрэчу з камандаваннем і ваеннаслужачымі 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У ходзе сустрэчы выступілі на тэму барацьбы з карупцыяй і карупцыйнымі праявамі, прывялі прыклады найбольш гучных злачынстваў карупцыйнай накіраванасці ў рэгіёне. Пасля чаго асаблівую ўвагу надалі пытанням прафілактыкі і папярэджання здзяйснення воінскіх злачынстваў і правапарушэнняў.
Па выніках сустрэчы пракурорскія работнікі адказалі на паступіўшыя пытанні.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства ў войсках Уладзімір Полуянчык.