Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці правялі сустрэчу з камандаваннем і вайскоўцамі 231 АБР Узброеных Сіл Беларусі

Начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці старшым саветнікам юстыцыі Калбуном В.К. праведзена сустрэча з камандаваннем і вайскоўцамі 231 АБР Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе сустрэчы вайскоўцам растлумачаны негатыўныя наступствы несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, забастовак, беспарадкаў.

Указана на неабходнасць узмацнення ўвагі перамяшчэнню войскаў НАТА на тэрыторыі Польшчы і Літвы.

Камандаванню і вайскоўцам нагадана аб неабходнасці далейшага годнага выканання воінскага абавязку, мужнай і самаадданай абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, выкананні патрабаванняў воінскіх статутаў, загадаў камандзіраў і начальнікаў.

Таксама асветлена праводзімая праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь праца па прафілактыцы і папярэджанні здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў у дадзенай сферы.

Па выніках сустрэчы дадзены адказы на паступіўшыя пытанні.

Аддзел па наглядзе за выкананнем
заканадаўства ў войсках
пракуратуры Віцебскай вобласці