Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэліся з бацькамі вайскоўцаў тэрміновай службы

Штогод работнікі пракуратуры аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры вобласці прымаюць удзел у сходах камандавання воінскіх часцей і злучэнняў з роднымі вайскоўцаў.

У межах сустрэчы камандавання 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады з бацькамі і роднымі вайскоўцаў тэрміновай службы прызыву - май 2018 г., супрацоўнікамі аддзела праведзены шэраг лекторыяў і прафілактычных гутарак.

У пачатку сустрэчы запрошаныя азнаёміліся з шматгадовай баявой гісторыяй брыгады, а таксама з умовамі праходжання тэрміновай службы, побыту і вольнага часу вайскоўцаў.

У сваіх выступленнях супрацоўнікамі аддзела былі даведзены да ведама функцыі і задачы аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках, растлумачаны парадак падачы зваротаў, скаргаў, заяў у пракуратуру. Акрамя таго, родныя вайскоўцаў праінфармаваны аб відах адказнасці, падставах прыцягнення за здзяйсненне воінскіх злачынстваў і іншых правапарушэнняў.

Па выніках сустрэчы работнікі пракуратуры адказалі на паступіўшыя пытанні.

Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.