Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці выступілі ва УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж»

У рамках адзінага дня інфармавання пракуратурай Віцебскай вобласці арганізавана выступленне сярод прадстаўнікоў УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж».

Старшы пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Бізуноў А.С. расказаў прадстаўнікам установы адукацыі аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ і пасляваенны перыяд.

«Расследаванне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца данінай памяці загінуўшым і спрыяе ўсталяванню і захаванню гістарычнай справядлівасці, служыць рэалізацыі антыфашысцкага прынцыпу: «Ніколі больш!»», - расказаў пракурорскі работник.

Усе ўдзельнікі сустрэчы змаглі азнаёміцца з матэрыяламі, прадастаўленымі на інфармацыйных носьбітах, і задаць пытанні, якія цікавяць.

Работа па зборы і замацаванні доказаў злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх пасобнікаў працягваецца.  

А.І.Шумарава,

пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці

па наглядзе за адпаведнасцю закону

судовых рашэнняў па крымінальных справах