Культура

Вываз культурных каштоўнасцей за межы Рэспублікі Беларусь

                     Віцебшчына – рэгіён з багатай культурнай спадчынай і значным творчым патэнцыялам.

         У вобласці функцыянуе 783 установы сферы культуры: 365 бібліятэк,                     327 клубных устаноў, 26 музеяў, 52 дзіцячыя школы мастацтваў,  3  сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы культуры,  метадычны цэнтр,  2 тэатральна-відовішчныя ўстановы, 1 парк культуры, заапарк, 5 арганізацый кінавідэапракату.

         Штогод на Віцебшчыне праходзіць больш за 90 тысяч мерапрыемстваў, у тым ліку                  9 міжнародных, 3 рэспубліканскія, парадку 30 абласных фестываляў, святаў, аглядаў, конкурсаў.

    Адзін з самых значных міжнародных фестываляў – Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, у рамках фестывалю штогод праходзяць парадку 20 суправаджальных культурных праектаў і мерапрыемстваў.

         Таксама традыцыйна праводзяцца: Фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі (Полацк), Міжнароднае свята традыцыйнай культуры ”Браслаўскія зарніцы“, Міжнародны фестываль песні і музыкі ”Дняпроўскія галасы ў Дубровне“, Міжнародны фестываль народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік“ Поставы), Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, Міжнароднае свята ”Вішнёвы фестываль“ (Глыбокае), Фестываль арганной музыкі ”Званы Сафіі“ (Полацк), Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні ”Халі-Хало“ (Наваполацк), Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC, Віцебск), музычны фестываль імя І.І.Солерцінскага (Віцебск), рэспубліканскі фестываль дружбы і мастацтва ”Дзве ракі“(Докшыцы), рэспубліканскае свята цыркавога мастацтва ”Арэна“ (Орша), рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча ”Я здымаю кіно“ (Полацк).

    Брэндавымі для вобласці сталі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню лаўрэатаў звання ”Чалавек года Віцебшчыны“; фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці ”Дажынкі“.

          На дадзены момант у вобласці налічваецца 572 калектывы з найменнем ”народны“ і ”узорны“, 22 маюць ганаровае званне ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“.

        Эстэтычным выхаваннем падрастаючага пакалення Віцебскай вобласці займаюцца 52 дзіцячыя школы мастацтваў з агульным кантынгентам звыш 15 тысяч навучэнцаў.

Падрыхтоўку прафесійных кадраў у сферы культуры ажыццяўляюць Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў, Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салерцінскага, Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж.

Канцэртна-відовішчнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе Віцебская абласная філармонія і Беларускі тэатр ”Лялька“. Штогод тэатральна-відовішчнымі арганізацыямі праводзіцца каля 800 мерапрыемстваў з удзелам беларускіх выканаўцаў, а таксама артыстаў замежжа.

          Бібліятэкі вобласці абслугоўваюць больш за 370 тысяч чытачоў. Прававую дапамогу карыстальнікам бібліятэк аказваюць звыш 100 публічных цэнтраў прававой інфармацыі.

          Музейная сетка Віцебска і Віцебскай вобласці складаецца з 26 музеяў. Сярод іх Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (філіяламі якога з'яўляюцца Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Музей беларускага кнігадрукавання і інш.), Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

            За апошнія гады ў вобласці пачалі функцыянаваць новыя музейныя ўстановы: Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей, Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання ў г. Віцебску (філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. У гістарычным асабняку на вул. Марка Шагала, 5а у г. Віцебску адкрыты Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучэльні, які распавядае пра гісторыю горада пачатку ХХ стагоддзя, дзейнасць названай навучальнай установы, віцебскі перыяд у жыцці М.Шагала, К.Малевіча, Л.Лісіцкага, В.Ермалаевай і інш. З нядаўняга часу пачаў сваю дзейнасць Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

            У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 997 гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Сістэмна праводзіцца работа па выяўленні і захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На дадзены момант у Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 25 элементаў Віцебшчыны.

         У мэтах далейшага развіцця сферы культуры прадугледжваецца павышэнне якасці паслуг, што прадастаўляюцца ўстановамі культуры вобласці, укараненне новых відаў паслуг і новых форм культурнага абслугоўвання, пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

            Правядзенне значных культурных мерапрыемстваў, далейшае развіццё партнёрскіх і міжнародных адносін у галіне культуры спрыяе фарміраванню станоўчага іміджу, турыстычнай прывабнасці і пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў Віцебскай вобласці.