Моладзевая палітыка
Структура дзяржаўных органаў па справах моладзіСёння ў Рэспубліцы Беларусь для моладзі створаны ўсе ўмовы – для атрымання якаснай адукацыі, працаўладкавання, стварэння сям'і, найбольш поўнай рэалізацыі патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.
Моладзь – сіла нашай краіны, стратэгічны і кадравы рэсурс, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў. Патэнцыял маладога пакалення традыцыйна запатрабаваны ў эканома-тэхналагічнай, навуковай, сацыяльнай і інфармацыйнай сферах.
Маладзёжная палітыка ў Віцебскай вобласці рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», дзяржаўнай праграмай «Беларусь інтэлектуальная» на 2026–2030 гады і іншымі актамі заканадаўства. Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі;
дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў;
садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу;
дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі;
дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
рэалізацыя маладзёжнай кадравай палітыкі;
дзяржаўная падтрымка маладзёжных ініцыятыў;
садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанне;
садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска значных ініцыятыў;
міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва.
Дзяржаўная маладзёжная палітыка можа ажыццяўляцца і па іншых напрамках.
Мэтамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:
усебаковае выхаванне моладзі, садзейнічанне яе духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму, прафесійнаму і фізічнаму развіццю;
стварэнне неабходных умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах усяго грамадства;
сацыяльная, матэрыяльная, прававая і іншая падтрымка моладзі;
пашырэнне магчымасцей моладзі ў выбары жыццёвага шляху.
У Віцебскай вобласці па стане на 1 студзеня 2025 года пражывае 175 676 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года або 16,39% ад насельніцтва Віцебскай вобласці.
З мэтай фарміравання ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа рэалізуецца комплекс мер па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі.
У вобласці рэалізуюцца праекты:
· абласное мерапрыемства Усебеларускай акцыі «МЫ – ГРАМАДЗЯНЕ БЕЛАРУСІ!»;
· абласная ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца. Паўночны рэгіён»;
· маладзёжны беларуска-расійскі адукацыйна-патрыятычны лагер «Курган»;
· 17 верасня – Дзень народнага адзінства;
· праекты: «Беларусь-крыніца натхнення», «Беларусь памятае!», «Кветкі Вялікай Перамогі», «Дзякуй за Перамогу!»;
· абласны інтэрнэт-маратон «Песні Перамогі»;
· грамадзянска-патрыятычная акцыя «Моладзь памятае»;
· абласная акцыя «Адзін дзень з МААП»
· абласны этап рэспубліканскай ваенна-прыкладной гульні «Прарыў»
- абласная ваенна-прыкладная гульня сярод працуючай моладзі «Бастыён»
У Віцебскай вобласці склалася пэўная сістэма работы па арганізацыі занятасці моладзі. У 2025 годзе ў складзе 471 студэнцкага атрада было працаўладкавана 7011 чалавек, з іх 4134 непаўналетніх, валанцёрскіх атрадаў – 6200 (336 атрадаў).
У вобласці вялікая ўвага надаецца рабоце з маладымі сем'ямі і сельскай моладдзю. Рэалізуецца шэраг мерапрыемстваў:
· абласны конкурс сярод маладых сем'яў «Уладар сяла»;
· форум сельскай моладзі;
· абласны конкурс сярод маладзёжных экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў і маладых вадзіцеляў «Маладзёжны экіпаж»;
· форум маладых сем'яў і іншыя.
Для фарміравання здаровага ладу жыцця ў Віцебскай вобласці праходзіць шэраг мерапрыемстваў:
· абласны водны паход для працуючай моладзі,
· абласны турыстычны злёт моладзі,
· велапрабегі,
· спартакіяды і іншае.
Сацыяльная падтрымка і далейшае прасоўванне адоранай і таленавітай моладзі.
Працягваючы лепшыя традыцыі пакаленняў, моладзь уносіць годны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і духоўнае развіццё Беларусі. Для гэтага ў юнакоў і дзяўчат ёсць галоўнае - імкненне змяніць грамадства да лепшага. Інтэлектуальны і творчы патэнцыял маладых невычарпальны, а іх ініцыятыва, энергія і жаданне рэалізаваць сябе — тое, на чым грунтуецца будучае дабрабыт дзяржавы.
У вобласці падтрымліваюцца і прасоўваюцца маладзёжныя ініцыятывы ў розных формах.
Мерапрыемствы ў гэтым напрамку:
· абласны адукацыйны форум працуючай моладзі «Перспектыва»;
· фестываль творчасці моладзі «Студэнцкая вясна» сярод устаноў вышэйшай адукацыі Віцебскай вобласці і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі;
· абласны этап рэспубліканскага чэмпіянату па хуткаснай зборцы спілс-карт «Ведаю Беларусь»;
· абласны форум маладых спецыялістаў
· абласны маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі»;
· абласны турнір па інтэлектуальных гульнях «Чэмпіянат Віцебскай вобласці сярод працуючай моладзі»;
· абласны форум моладзі «Час тваіх магчымасцей» і іншыя.
У Рэспубліцы Беларусь выпрацаваны механізмы па прыцягненні моладзі да свядомага ўдзелу ў жыцці беларускага грамадства, накіраванага на яго паляпшэнне. Адным з іх з'яўляецца конкурс маладзёжных ініцыятыў, арганізатарам якога з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пераможцы 5 сезона:
«Бяспека з дзяцінства», Віцебская абласная арганізацыя РГА «Беларускі Чырвоны Крыж»;
«Свабодная маладзёжная зона. Адукацыйны праектны офіс», Віцебскі ОК ГА «БРСМ»;
«Інклюзіўная пляцоўка «На роўных», пярвічная арганізацыя ДУА «Палац дзяцей і вучнёўскай моладзі г.Наваполацка»,
Інавацыйны інжынерна-тэхнічны цэнтр «ІнжынерыУМ», пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»,
«Інфармацыйныя тэхналогіі», пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава»,
«Пакой псіхалагічнай разгрузкі «Эмацыянальная гавань», пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» УЗ «Докшыцкая цэнтральная бальніца».
Ярка і маштабна праходзіць Дзень моладзі на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» – свята ўзрушаючых уражанняў, яркіх эмоцый і незабыўных успамінаў. Упершыню Дзень моладзі на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» правялі ў 2004 г. І вось ужо на працягу 23 гадоў у межах афіцыйнай праграмы культурнага форуму моладзевае свята збірае тысячы актыўных, таленавітых і крэатыўных хлопцаў і дзяўчат з усёй краіны. Прычым стаўка робіцца не толькі на падтрымку творчай і адоранай моладзі, калектываў, але і выхаванне ў маладых людзей пачуцця патрыятызму і грамадзянскай самасвядомасці. Адным з цэнтральных мерапрыемстваў свята – нацыянальны фестываль-конкурс маладзёжнай творчасці «Агонь маладзёжных талентаў», у якім юныя артысты з усёй Беларусі – калектывы і індывідуальныя выканаўцы – дэманструюць свае таленты ў трох конкурсах: «Агонь танца», «Агонь голасу» і «Агонь унікальнасці».
Інфармацыйнае поле работы з моладдзю
З мэтай інфармавання моладзі створаны і функцыянуюць акаўнты тэрытарыяльных камітэтаў і Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» у сацыяльных сетках Вконтакте, Instagram і Telegram. У акаўнтах размяшчаецца інфармацыя аб планаваных і праведзеных мерапрыемствах у рамках рэалізацыі асноўных напрамкаў дзейнасці ГА «БРСМ», карысная інфармацыя аб кібербяспецы, аб правілах бяспекі і прафілактыцы супрацьпраўных паводзін.
На інтэрнэт-пляцоўках Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» рэалізуюцца наступныя інтэрнэт-праекты: абласны моладзевы працоўны інтэрнэт-праект «Селфі_Праца», медыяпраект «ПРА_Закон», «Працоўны чацвер», абласны конкурс-марафон «Сям’я ў аб’ектыве». З 2021 года вядзецца праца тэлеграм-канала «Моладзь Віцебскай вобласці», які актыўна прыцягвае ўсё большую колькасць падпісчыкаў сярод моладзі.
Дальнейшае развіццё атрымае міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках мерапрыемстваў:
· беларуска-расійскі праект «Дарогамі памяці»;
· моладзевы форум «Дружба без межаў»;
· міжнародныя моладзевыя форумы;
· міждзяржаўныя навучальныя медыяфорумы з удзелам моладзевых арганізацый;
· беларуска-расійскі форум маладых лідараў прыгранічча;
· правядзенне сустрэч «Лідэрства без межаў»;
· семінараў «Акадэмія лідараў» і іншыя.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 №65-З «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі»
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2022 г. № 429 "Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2020 г. № 58 "Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь"